Яна праверыла захаванне манаскіх правілаў, стан царквы, рызніцы і кляштарных афіцынаў, а таксама выкананне рэлігійных абавязкаў і задавальненне айцоў і братоў сваім пакліканнем, і выяўленыя недахопы былі агучаны для разгляду і выпраўлення. Матэрыял перакладзены з лаціны (перакл. Анна Паўлоўская). Пад архіўнай копіяй старонкі знаходзіцца пераклад.
[52]:
Кананічная візітацыя Берасцейскага манастыра, які быў заснаваны, як лічыцца, у 1634 годзе,
пад апекай найяснейшага Рафаэля Корсака, біскупа пінскага, і Габрыэля Яленскага, земскага суддзі берасцейскага, здзейсненая мной, Фёдарам Растоцкім, правінцыялам літоўскай правінцыі ордэна святога Васілія вялікага,
у сакавіцкія дні.
Склікаўшы агульны сход айцоў і братоў, мы звярнуліся да ўсіх з кароткай прамовай, якая адпавядала мэце візітацыі, і абвясцілі візітацыю ў Госпадзе, заклікаючы ўсіх сказаць тое, што павінна быць сказана паводле права, але не з нянавісці або злой волі, а з любові і руплівасці аб манаскай паслухмянасці.
Пасля гэтага мы наведалі царкву, пачаўшы з Найсвяцейшы Сакраманту алтары, і выявілі, што часцінкі пад выглядам хлеба належным чынам захоўваюцца ў сярэбранай, знутры пазалочанай скрыначцы.
Потым мы наведалі алтары і выявілі наяўнасць належных абрусоў і антымінсаў, усіх асвечаных каталіцкімі біскупамі, хоць не ўсе: у двух, адзін з якіх прысвечаны св. Ануфрыю, а другі – сям'і св. нашага айца Васілія, антымінсы не былі знойдзены.
Aкрамя таго, свечнікі на ўсіх сярэбрана-свінцовыя, і большыя, і меншыя, толькі на адным алтары святога Ануфрыя два маленькія з пазалочанай бронзы.
Мы наведалі таксама рызніцу і знайшлі, што яна мае дастатковую колькасць начынняў і чашаў, усе з іх сярэбраныя і знутры пазалочаныя, некаторыя ж таксама пазалочаныя звонку, таксама дастаткова місалаў, як і ўсіх астатніх прадметаў, неабходных для правядзення Святой Ахвяры.
У іконе Найсвяцейшай Марыі мы знайшлі, што не хапае караляў і сярэбраных ўпрыгожанняў, таму мы перадалі гэта на разгледжанне вельмі вялебнаму айцу настаяцелю, каб ён высветліў, пад якім рызнічым яны зніклі або ці сапраўды справы так выглядаюць, як гэта напісана ў інвентары.
[52v]:
Мы нарэшце наведалі афіцыны кляштара, а менавіта раздаткавую, склад і знайшлі, што іх запасы адпавядаюць таму, што дазваляе беднасць месца.
Мы таксама наведалі келлі айцоў і знайшлі іх у добрым стане, але дрэнна захаванымі айцамі, якіх мы заклікалі да таго, каб яны больш дбалі пра парадак і чысціню.
Нарэшце, мы выклікалі айцоў і братоў, пачынаючы з апошняга, і задавалі ім пытанні па наступных пунктах:
-
Ці бачная рэлігійная набожнасць у Божым кульце?
-
Ці ўсе, хто павінен, збіраюцца на Божае служэнне?
-
Ці выконваюцца святыя рытуалы і цырымоніі?
-
Ці адпраўляецца Імша хаця б у святыя дні?
-
Ці выконваюцца вечныя абавязацельствы за фундатараў і іншыя акалічныя абавязкі?
-
Ці айцы рэгулярна прымаюць сакраманты і маюць адпаведнага спаведніка?
-
Ці чытаюцца пропаведзі ў вызначаныя часы або хоць бы выкладаецца хрысціянская навука?
-
Ці прысвячаюць манахі час штодня на малітву ў думках і ці праводзяць рахунак сумлення?
-
Ці ўсе і кожны паасобку выконваюць восьмідзённыя медытацыі, як гэта прадпісваюць канстытуцыі?
-
Ці гарыць лямпа перад Найсвяцейшым Сакрамантам?
-
Ці захоўваецца кляўзура і ці няма доступу для жанчын у манастыр?
-
Ці жывуць айцы рэлігійна, і які іх прагрэс у духоўным жыцці, якія сямейныя абавязкі? Сам пакліканы: Ці не сутыкаецца з якімі-небудзь цяжкасцямі або сумневамі ў справах, што датычацца духоўнага жыцця і як ён развіваецца духоўна? Ці задаволены ён сваім пакліканнем?
-
Ці не праяўляюцца ў манастыры парушэнні шлюбаў і правілаў
[53]: і ці няма сярод рэлігійных асоб скандальных, і ці настаяцель карае непаслухмяных адпаведна правінам? -
Ці ёсць мір і любоў паміж братамі? Ці сам пакліканы задаволены сваім месцам, кіраваннем і асобамі, з каторымі разам жыве? Ці не церпіць ён ад якіх-небудзь уціскаў і пераследаў, якія шкодзяць любові?
-
Ці ўсе збіраюцца ў рэфектарыi, і ці праводзіцца там належнае чытанне?
-
Ці захоўваюцца пасты царквы і ці падтрымліваецца цішыня ў звыклых месцах і часах?
-
Ці захоўваецца агульнае [спажыванне] ежы і ці задаволены настаяцель той жа ежай?
-
Ці настаяцель выдзяляе манахам харчаванне і адзенне такое, якое прадпісваюць статуты капітулу?
-
Ці добра ідуць эканамічныя справы манастыра? І ці не былі некаторыя рэчы несправядліва адкінуты або занядбаны?
-
Ці выкарыстоўваюцца маёмасць, даходы і дабрачынныя ахвяры манастыра на яго карысць і дабрабыт братоў?
-
Ці госці прымаюцца з прыкладнай сціпласцю?
-
Ці настаяцель з любоўю адносіцца да хворых? Ці атрымліваюць хворыя патрэбную дапамогу і ці ёсць хворыя, якія не маюць патрэбы ў дапамозе?
-
Ці не патрэбны пакліканай асобе нейкія неабходныя рэчы, якія павінны быць прадстаўлены ў адпаведнасці са звычайнымі і належнымі правіламі?
[53v]
Такім чынам першым быў пакліканы брат Гаўдэнцій Пяркоўскі, узрост якога 30 гадоў, якія споўняцца 30 ліпеня, час ад манаскай прафесіі 4 гады – споўняцца каля свята св. Пятра, час знаходжання ў берасцейскім манастыры – адзін год і пяць месяцаў, яшчэ не поўных. Спытаны, ён адказаў:
-
: так
-
: так, калі няма перашкод, згодных з правам
-
: так
-
: так
-
: не ведае
-
: так
-
: так
-
: так, рахунак сумлення не практыкуе
-
: так
-
: гарыць, але толькі ў час набажэнстваў
-
: так
-
: так, кожны займаецца сваімі справамі; пакліканы задаволены сваім пакліканнем. Няма нічога, пра што ён палічыў бы патрэбным духоўна прызнацца.
-
: няма ніякіх парушэнняў
-
: так, ён задаволены месцам, кіраваннем і асобамі, якія разам жывуць. Ніхто не можа нікога абражаць
-
: так, не заўсёды мелі чытанне ўзімку
-
: так
-
: так
-
: так, што датычыцца харчавання; што датычыцца адзення, не так, бо нават за мінулы год не было выдадзена
-
: так
-
: не ведае
-
: так
-
: ніхто не хварэў
-
: нічога не трэба
[54]
Другім быў пакліканы айцец Маўрыцы Ліпінскі, узрост якога больш менш 50 гадоў, час ад манаскай прафесіі каля 20 гадоў, час знаходжання ў берасцейскім манастыры – адзін год і пяць месяцаў яшчэ не поўных. Спытаны, ён адказаў:
-
: так
-
: так
-
: так
-
: так
-
: так
-
: так
-
: так
-
: малітва ў думках выконваецца з самай раніцы, але рахунак сумлення не праводзіцца
-
: так
-
: не гарыць заўсёды, але толькі ў час набажэнстваў
-
: так
-
: так, кожны робіць, што можа. Пакліканы задаволены сваім пакліканнем. Нічога няма, пра што ён палічыў бы патрэбным духоўна прызнацца
-
: няма ніякіх парушэнняў
-
: так, ён задаволены кіраваннем, але не месцам, якое ён хацеў бы змяніць, бо не можа вытрымаць адзін хор. Акрамя таго, ён задаволены тымі, хто жыве з ім, ад якіх не церпіць ніякіх непрыемнасцяў
-
: так
-
: так
-
: так
-
: так, што датычыцца харчавання; адзення пакуль не атрымалі
-
: так
-
: так
-
: так
-
: хворыя не маюць камфорту
-
: мае патрэбу ў адзенні і ў змене адзення
[54v]
Трэцім быў пакліканы вялебны айцец Базыль Ягадзінскі, спавяднік берасцейскі, узрост якога 59 гадоў, якія споўняцца на свята св. Бенедыкта, час ад манаскай прафесіі 41 год пачаўся, час знаходжання ў берасцейскім манастыры – два гады, споўняцца ў красавіку. Спытаны, ён адказаў:
-
: так; толькі ў святочныя дні, у якія часам павінны спявацца дзве імшы, часам прапускаецца
-
: так, калі няма перашкод, згодных з правам
-
: так
-
: так
-
: так
-
: так
-
: так
-
: малітва ў думках заўсёды праводзіцца з самай раніцы, але рахунак сумлення не практыкуецца, калі толькі не ў прыватным парадку
-
: так, толькі вялебны айцец настаяцель не завяршыў дзень [васьмідзённай медытацыі], калі пасля дня або чатырох дзён быў захоплены хваробай
-
: толькі падчас набажэнстваў запальваецца лампада перад Найсвяцейшым Сакрамантам
-
: так
-
: так, кожны займаецца сваімі адпаведнымі справамі. Пакліканы задаволены сваім пакліканнем. Няма нічога, пра што ён палічыў бы патрэбным духоўна прызнацца
-
: няма ніякіх парушэнняў
-
: так, пакліканы задаволены кіраваннем і месцам, настаяцелем і тымі, хто жыве з ім, ад якіх ён не церпіць ніякіх уціскаў
-
: так. Аднак чытанне ўзімку не заўсёды праводзіцца, бо яны не ядуць у адным і тым жа пакоі
-
: так – у адносінах да пастоў, але не – у адносінах да цішыні, дзеля якой раней не білі, і таксама не б’юць дзеля спажывання піва
-
: так
-
: з ежы ён задаволены, хоць не заўсёды ўсё добра, бо кожны бачыць, што немагчыма забяспечыць рэгулярнае харчаванне ў часы навалаў. [55] Адзенне ён таксама атрымаў у мінулы год і спадзяецца, што атрымае яго і ў гэты год
-
: наколькі магчыма кіраваць маёмасцю
-
: так
-
: здаецца, на напоі для гасцей часам выдаткоўваецца больш, чым трэба было б
-
: не было нікога цяжка хворага
-
: пакліканы не мае патрэбы ні ў чым
Чацвёртым быў пакліканы вялебны айцец Алімпій Зайкоўскі, узрост якога 33 гады, якія споўняцца ў чэрвені, час ад манаскай прафесіі 14 гадоў, якія споўняцца ў жніўні, час прабывання з тытулам прапаведніка і вікарыя – два гады і шэсць месяцаў. Спытаны, ён адказаў:
-
: так
-
: так
-
: так, у спеваных імшах прапускаецца літанія, якая ідзе перад Апостальскім сімвалам веры
-
: так
-
: так
-
: так
-
: так
-
: медытацыя праводзіцца заўсёды з раніцы, рахунак сумлення практыкуецца ў прыватным парадку
-
: так, толькі вялебны айцец настаяцель не завяршыў дзень [васьмідзённай медытацыі], калі пасля дня або чатырох дзён быў захоплены хваробай
-
: лампада перад Найсвяцейшым Cакрамантам часам гарыць, часам не гарыць, таму што братэрства, абражанае на благое фінансавае кіраванне вялебнага айца Васютыньскага, не жадае клапаціцца пра культ царквы
-
: так
-
: так, кожны займаецца сваімі адпаведнымі справамі. Пакліканы задаволены сваім пакліканнем. Нічога няма, пра што ён палічыў бы патрэбным духоўна адкрыць [55v]
-
: няма ніякіх парушэнняў
-
: так, пакліканы задаволены месцам, кіраваннем і тымі, хто жыве з ім, ад якіх ён не церпіць ніякіх уціскаў
-
: так, хоць чытанне не заўсёды праводзіцца
-
: так, дзеля цішыні звычайна не б’юць
-
: так
-
: так. Адзенне ў гэтым годзе яшчэ не выдавалася
-
: брат-аканом не здольны кіраваць унутранай эканоміяй
-
: так
-
: так
-
: так
-
: не мае патрэбы ні ў чым
Пятым быў пакліканы вельмі вялебны айцец Януарый Гаўрыловіч, берасцейскі настаяцель, узрост якога 41 год, нядаўна споўніўся, час ад манаскай прафесіі – каля 20 гадоў, час прабывання ў берасцейскім манастыры – тры гады, споўняцца ў чэрвені. Спытаны, ён адказаў:
-
: так
-
: так
-
: так, толькі калі сам адсутнічае, нешта можа здарыцца
-
: так
-
: так
-
: так
-
: так
-
: так – што датычыць медытацыі; рахунак сумлення айцы робяць ў прыватным парадку
-
: так
-
: не заўсёды гарыць
-
: не захоўваецца, таму што ў пэўны пакой ўпускаюцца паны гэтага ваяводства
-
: так. Задаволены сваім пакліканнем. [56] Нічога няма, пра што ён палічыў бы патрэбным духоўна прызнацца
-
: няма ніякіх парушэнняў
-
: так, задаволены месцам і манахамі, ад каторых атрымлівае належную пашану
-
: так, хоць чытанне не заўсёды праводзіцца, калі спажыванне ежы адбываецца не ў трапезнай
-
: так; цішыня не заўсёды захоўваецца
-
: так
-
: адпаведна магчымасцям і беднасці манастыра, вельмі вялебны айцец настаяцель клапоціцца пра забеспячэнне ежай. Адзенне за гэты год пакуль не аплаціў, таму што не мае адкуль
-
: аканом не здольны
-
: так
-
: [госці] прымаюцца ў межах магчымасцяў
-
: так
-
: не мае патрэбы ні ў чым