LMAVB, F264 Karazia Povilas (1887–1955), 238
Actum in civitate Bresten(si)
Арк. 1–2, 4, 10. 1642–1673 гг.
Гэтыя дакументы адлюстроўваюць штодзённае жыццё Берасця XVII стагоддзя: продажы і перадачу зямельных участкаў, прысутнасць розных канфесій (праваслаўныя, уніяцкія, базыльяне), сувязь горада з пажарамі, якія вызначалі забудову і лёс уласнасці. Актавыя кнігі даюць уяўленне пра структуру горада, месцазнаходжанне галоўных вуліц, цэркваў і рынкаў. Яны таксама паказваюць, што гарадское самакіраванне дзейнічала пад магдэбургскім правам, а ўсе ўгоды фіксаваліся з подпісамі і пячаткамі.
У матэрыялах прадстаўлены копіі і выпіскі з актавых кніг магістрацкага ўрада Берасця XVII ст.
У 1642 годзе Васіль Андрэевіч Янавец разам з жонкаю Куніцай Талкоўнай і зяцем прадаюць грунт, які належаў Куніце і яе дачцы ад першага шлюбу, земяніну Стэфану Туру. На гэтым грунце ўжо стаяла хата з сенямі, збудаваная пасля пажару, калі горад гарэў. У дакуменце пазначана лакацыя: вуліца Міхайлаўская, суседнія валоданні базыльянаў манастыра святога Пятра і царквы святога Міколы. Апісваецца таксама, што ў выпадку паселення каморніка або рамесніка ў гэтым доме, ён павінен быў плаціць падаткі на карысць горада. У канцы пастаўлена добра захаваная мяйская пячатка. Дакумент каштоўны таксама як сведчанне пра размяшчэнне цэркваў і некаторых грунтаў, а таксама згадку ўсіх магістратскіх ураднікаў.
У 1643 годзе Сямён Вашчынскі з жонкаю прадаюць грунт на вуліцы Заўгрынскай, які яны набылі ад Пацейчы Качынай. У дакуменце пералічваюцца суседзі: Іван Маскаль і Ганоц пекар, а таксама святар сабора Святой Троіцы Грыгор Марцінавіч Каўховіч.
У 1673 годзе запісаны тэстамент мяшчанкі Аўдоцці Беланожчынай, жонкі Андрэя Шэпеленавіча. Яна загадала пахаваць сябе пры царкве Святой Троіцы «рэлігіі грэцкай» на Заўгрыні. У спадчыну яна пакінула святару поле каля базыльянаўскіх агародаў. На дакуменце захавалася дрэнна адбітая мяйская пячатка.