#БРЕСТВПРОЕКТАХ: Дыялекты Беларусі

12.03.2019 Іна Хоміч, Максім Хлябец, Аляксей Жук

 

«Дыялекты Беларусі» (Dialects) – гэта мультымедыйны і інтэрактыўны праект, які заснавалі брэсцкія журналісты Іна Хоміч, Максім Хлябец і праграміст Аляксей Жук. «Дыялекты Беларусі» запушчаны ў верасні 2018 года на платформе берасцейскага сайта natatnik.by. 

Дыялекты знікаюць або становяцца вельмі падобнымі на агульнанацыянальныя мовы. Гэтыя скарбы не павінны памерці. Засталося не так шмат часу, каб паспець захаваць арыгінальнае гучанне дыялектаў у спадчыну нашчадкам.
Берасцейская каманда стварае інтэрактыўную карту дыялектаў Беларусі. Такім чынам, кожны ў любы момант часу зможа пасля некалькіх клікаў пачуць, напрыклад, песню са свайго дзяцінства, якую яму напявала бабуля.

Гісторыя праекту стартавала ў 2012 годзе з Брэсцкай вобласці. Іна Хоміч пачала запісваць дыялекты і адначасова рабіць навуковы аналіз. На першым этапе архіў склаў больш за сто «гукаў». Далей трэба было сістэматызаваць новыя дадзеныя ў новым інтэрактыўным фармаце. Так прыйшла ідэя стварэння мапы.

«Не трэба доўга скардзіцца на малую пашыранасць беларускай мовы – трэба проста гаварыць на ёй. Не трэба казаць, што праз 10 год усе дыялекты вымруць – трэба іх папулярызаваць... Мы пачалі запаўняць мапу Dialects самі – з Берасцейшчыны, дзе жывем, але без вас, нашыя намаганні будуць недастатковыя. Пагаварыце з аднавяскоўцамі на цікавыя вам тэмы, запішыце размову на дыктафон (спытаўшыся згоды суразмоўцы) і дашліце нам урывак. Нашыя дыялекты – тое, чым можна і трэба ганарыцца, што трэба берагчы. Зробім гэта відавочным кожнаму. Найперш самім сабе.» – тлумачаць аўтары праекту.

Стваральнікі праекту будуць наносіць на мапу гаворкі карэннага насельніцтва ўсіх беларускіх вёсак і гарадоў, а таксама сумежных з Беларуссю тэрыторый, каб паглядзець, як далёка нашыя дыялекты распаўсюджваюцца і чым яны падобныя або, наадварот, адрозніваюцца ад суседскіх. Безумоўна, дыялектолагі даўно вывучаюць гаворкі і без, але іх мапы, па-першае, графічныя, па-другое, вузкаспецыяльныя, служаць мэтам апісання і класіфікацыі.

Адрозненне мапы «Дыялекты» у тым, што гаворку можна будзе паслухаць. Вашыя бабулі і дзядулі, мамы і таты на сваёй мове распавядуць пра шматлікія бакі жыцця беларуса, а каманда праекту зможа самастойна зрабіць высновы, чым жа ўсходнія дыялекты адрозніваюцца ад заходніх. І чым унікальна гаворка той ці іншай вёскі.

Геаграфія дыялектаў мае перспектыву ахапіць як іншыя вобласці Беларусі, так і іншыя краіны.

Як прыняць удзел?

Карта дыялектаў стварацца сумесна з слухачамі – кожны можа запісаць аўдыё або відэа і дадаць на мапу. Не трэба быць гукарэжысёрам, каб запісаць аўдыё, але каб мы маглі працаваць з ім, дасыланы аўдыё файл павінен адпавядаць наступным крытэрам:

  • ён павінен быць у фармаце mp3;
  • аўдыёфайл у назве павінен утрымліваць інфармацыю пра вёску і рэспандэнта, напрыклад: Зянькі, Іна Хоміч.mp3;
  • у лісце з дамацаваным файлам падайце больш поўную інфармацыю: вёска, раён, вобласць; імя і прозвішча рэспандэнта, яго год народзінаў; калі і кім (імя, прозвішча, год нараджэння) быў зроблены запіс.

Запісваючы чалавека, трымайце дыктафон не далей, чым 50 см ад яго, сачыце, каб на фоне не было раздражняльных гукаў. Выключайце іншыя смартфоны ў пакоі – яны перыядычна будуць ствараць памехі, якія зробяць вашу працу марнай. У той жа час, тэматычныя фоны вітаюцца. Напрыклад, калі вы гаворыце пра трактар, ён цалкам можа працаваць непадалёк. Галоўнае, каб фон заставаўся менавіта фонам, і не перашкаджаў слухаць размову.

Тэмы размоў могуць быць самыя розныя: ад традыцыйных абрадаў і песняў да абмеркавання надвор’я. Галоўнае, каб гэта было цікава і каб было зразумела, пра што ідзе гаворка.

Па ўмовах удзелу запісаны тэкст не павінен утрымліваць нецэнзурнай лексікі і мовы варожасці.

Лісты з прымацаванымі аўдыётрэкамі адпраўляць на адрас dialectsmap@gmail.com

Пасля анансавання праекту, каманда запусціла серыю кароткіх перадач «Гаворка пра гаворкі». У першым выпуску Іна Хоміч і Максім Хлябец разбіралі дыялектныя словы вёскі Пнявно (Валынская вобласць, Украіна), што на Палессі. Сачыць за развіццём праекта можна на канале youtube.com, а на гэтай старонцы facebook вы знойдзеце навіны пра апошнія абнаўленні, планы праекту, цікавосткі з экспедыцый ці разважанні ўдзельнікаў праекту.

Аўтары праекта:

Іна Хоміч

Максім Хлябец

Аляксей Жук

Фота:

Стронка праекта на facebook: "Дыялекты. Мультымедыйны праект"

#dialects #дыялектыбеларусі #дыялекты #брествпроектах

Другие новости проекта

  • Как возник Брест больше 1000 лет назад?

    Как возник Брест больше 1000 лет назад? Рассказываем о трех легендах из далекого прошлого. В основе сюжета истории возникновения Берестья (ист. название города Бреста) через ранние упоминания о городе – из старых публикаций, местного фольклора и устной истории.

  • Может ли Брестская крепость попасть в список ЮНЕСКО?

    Фонд развития Брестской крепости пытался разобраться в этом вопросе в 2015, когда крепость перестала значиться в предварительном списке Всемирного наследия на сайте ООН unesco.org. Мы узнали причины исключения и пообщались с Национальной комиссией ЮНЕСКО и Министерством культуры Беларуси.

  • Будущее Николаевский ворот крепости Брест-Литовск

    В начале апреля 2021 года в Бресте возникла большая информационная волна по поводу проводимых в Брестской крепости работ в районе Николаевских (или Южных) ворот. Поэтому здесь мы постарались ответить на главные вопросы заинтересованных горожан.